Паэтычныя дэбюты гарадзенскіх студэнтаў



Паэтычная вечарына маладых гарадзенскіх паэтаў прайшла ў клубе „ЦіКава”.

Гэты ўжо чарговая сустрэча студэнтаў, якія ў розных месцах Гародні сустракаюцца, каб падзяліцца сваімі першымі паэтычнымі спробамі. У час сустрэчы прагучалі таксама беларускія вершы аўтарства студэнткі Каці Кісялеўскай.

– У нашым горадзе ёсць курсы, тусоўкі, дзе гавораць толькі па-беларуску. А так нашым студэнтам гэта нецікава, бо мова адышла на другі план. І гэта вельмі сумна. Я вельмі люблю нашу мову, вершы і песні на ёй. Яна вельмі прыгожая, але мала хто гэта разумее. У наш час гэта нямодна.

Паэтычныя вечарыны маладых гарадзенцаў прыцягваюць штораз больш слухачоў. Наступная сустрэча – ужо праз два тыдні.

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтаркі