Пайшоў з жыцця мастак і музыка Андрэй Плясанаў



16 чэрвеня ў 20.41 на 73 годзе жыцця памёр мастак і музыка Андрэй Плясанаў.

 Нарадзіўся ў Менску ў 1948 годзе. C 1975 па 1980 вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні рэжысуры (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Вядомы з канца 80-х гадоў як актыўны арганізатар значных для гісторыі беларускага авангарду выстаў. Уладальнік адной з найбольш значных калекцый жывапісу беларускіх мастакоў-авангардыстаў, якая сёння налічвае больш за тысячу работ.  Пасля сканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута працаваў рэжысёрам студыі „Летапіс” к/с „Беларусьфільм”, здымаў дакументальнае і мастацкае кіно. 

Стваральнік і лідар рок-гурта  „P.L.A.N.” У 2003 годзе з’явіўся перш паўнафарматны альбом „Blues у канцы тунэлю”. Кампазітарам і выканаўцам усіх песень якога стаў Плясанаў. Затым выйшлі альбомы „Вам слова, Джон Ячмень” (2003), „Вялікае калі ласка”(2004), „Шлях да каханай” (2007) і іншыя. Аўтар акустычных альбомаў – “Зьніч надзеі” (2004)  і „У пошуках страчанага”(2008).