Палац Пуслоўскіх сабраў закаханых



У Слонімскім гарадскім Доме культуры, які знаходзіцца ў былым палацы Пуслоўскіх у мікрараёне Альбярцін, адбылося свята для моладзі “Вер у вялікую сілу кахання”. Свята было прысвечана Дню святога Валянціна.

Некалькі смелых закаханых пар, якія працуюць на розных прадпрыемствах Слоніма, спаборнічалі ў розных вясёлых конкурсах і гульнях. Усе разам яны паказвалі гледачам сваё майстэрства ў танцах, у складанні вершаў, у шчырым прызнанні каханай, у конкурсе моды і ў іншых спаборніцтвах і гульнях.

Усе пары атрымалі падарункі і песні пра каханне ў выкананні слонімскіх артыстаў.

Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.