Палітвязень Аляксандар Васілевіч напісаў у турме кнігу



Палітвязень Аляксандар Васілевіч напісаў у турме кнігу «Тата і Пінгвін». Гэта казкі для 7-гадовай дачкі Адэлі і маленькай Уршулі, якая нарадзілася, калі тата быў пад вартай.

Як піша жонка бізнэсоўца Надзея Зелянкова ў ФБ: «„Тата і Пінгвін“ Аляксандра Васілевіча ў фармаце раздрукуй сам. Агулам дзевяць казак. Для аматараў аднабаковай друку: пастаронкава ці развароты. Тыя, хто гатовы на двухбаковы друк, скласці аркушыкі і замацаваць стэперам».

Аляксандар Васілевіч знаходзіцца за кратамі з канца жніўня 2020 году. Летась яго затрымлівалі двойчы.

Беларускае Радыё Рацыя