Памерла актрыса фільма «Стылягі» Яўгенія Брык



Расейская актрыса Яўгенія Брык памерла ва ўзросце 40 гадоў. Пра гэта паведаміла журналіст Кацярына Гардзеева на сваёй старонцы ў Facebook, інфармуе газета «Известия».

«Памерла Яўгенія Брык. Жэня. Адна з самых прыгожых, вясёлых і тых, хто вераць у жыццё. Жанчына зусім іншапланетнай прыгажосці і сталёвага характару. Жэня не хацела, каб хтосьці ведаў, што яна хварэе. Думаю, ёй было б непрыемна, калі б сталі абмяркоўваць падрабязнасці», — напісала яна ў Facebook.

Яўгенія Брык — вядомая расейская актрыса, жонка рэжысёра Валерыя Тадароўскага. Артыстка нарадзілася ў Маскве ў 1981 годзе. Яшчэ ў юным узросце Брык пачала здымацца ў масоўцы фільмаў, а затым паступіла ў ГІТІС. Будучы студэнткай, яна ўжо здымалася ў фільмах і серыялах. Таксама яна працавала на радыё «Маяк» у якасці вядучай.

У ліку найбольш вядомых работ артысткі серыялы «Каменская», «Марш Турэцкага», «Адліга» ,«Садовае кальцо», фільмы «Елкі 1914»,«Стылягі», «Ціскі», «Географ глобус прапіў» і іншыя.

[manual_related_posts]