Памяць пісьменніка Івана Сіняўскага па-ранейшаму не ўшанавана ў Жодзіне



Улады Жодзіна не жадаюць ушанаваць памяць славутага земляка  пісьменніка-франтавіка Івана Сіняўскага. 22 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння.

[Not a valid template]

Кажа пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў:

– Іван Іванавіч Сіняўскі – мой зямляк. 22 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння. І гэта дата пачатку вайны. Жодзінскія чыноўнікі ўпарта не хочуць адгукнуцца на маю ініцыятыву. Ягонае імя не хочуць ушаноўваць. Зараз у Жодзіне ўзначальвае сетку публічных бібліятэк горада Інэса Дзясятава. І ладзіць на два месяцы ў двух залах выставу, прысвечаную расейскаму імператару Мікалаю Другому. А дзеля ўшанавання памяці нашага слаўнага земляка нічога не робіцца – ніякай выставы, ніякай імпрэзы.

Іван Сіняўскі  аўтар васьмі кніг прозы, сярод якіх раман пра жахі калектывізацыі на Смалявіччыне „Вярыгі”. Ён удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Потым, прызваны ў савецкае войска, вызваляў Варшаву, штурмаваў Берлін. Быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Па вайне працаваў дарэктарам, а з 1953 года простым настаўнікам „сямігодкі” ў роднай вёсцы Жажелка, блізу Жодзіна. З’яўляўся сябрам Саюза пісьменьнікаў СССР з 1959 года. Апошнія гады жыцця жыў у Жодзіне. Пахаваны на жодзінскіх Судабоўскіх могілках. Шмат напісаў рэпартажаў і нарысаў пра жодзінскіх аўтамабілебудаўнікоў з БелаАЗа. Актыўна працаваў над кнігай „Памяць. Смалявіцкі раён”.

Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Жодзіна