Памёр беларускі паэт курдскага паходжання Ганад Чарказян



Ганад Чарказян памёр у нядзелю, 7 лістапада,яму было 75 гадоў.

Ганад Чарказян нарадзіўся 18 кастрычніка 1946 году ў в. Ерасхаўн Акцембяранскага раёну Армянскай ССР. Паводле нацыянальнасці курд-езід.

Пасля заканчэння сярэдняй школы навучаўся ў тэхнічнай вучэльні № 1 у Ерэване. Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў месьце Туапсэ Краснадарскага краю РСФСР.

З 1973 году жыве і працуе ў Менску. Працаваў старшым тэхнікам у Беларускім дарожным навукова-дасьледчым інстытуце, інжынэрам-сметчыкам рамонтна-будаўнічае ўправы № 10, начальнікам участку рамонтна-будаўнічае ўправы № 15.

Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум, будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Працаваў інжынэр-тэхнолагам менскага ўчастку Слонімскай фабрыкі «Гасьцінічная мэбля», дырэктарам фірмы «ТСТ».

Пісаў на армянскай, курдскай, расейскай, беларускай мовах. Аўтар больш 20 кніг кніг паэзіі і прозы. Сярод перакладчыкаў Ганада Чарказяна — Валянцін Тарас, Рыгор Барадулін, Ала Канапелька.