Памёр кампазітар Дзмітрый Смольскі
Не стала Дзмітрыя Смольскага. Яшчэ з маладосці кампазітар меў праблемы з сэрцам. 25 ліпеня ён адсвяткаваў уласнае 80-годдзе. Цягам жыцця Смольскі напісаў 15 сімфоній, 3 оперы ды масу іншай аркестровай, камернай, вакальнай музыкі. Болей за паўстагоддзя выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі й выгадаваў некалькі генерацый акадэмічных аўтараў.
У інтэрв’ю Радыё Рацыя з нагоды юбілею Дзмітрый Смольскі сярод іншага прызнаўся, што часта цытаваў у сваіх творах гімн СССР.
— Я атрымаў ад савецкай улады ўсе ўзнагароды, якія толькі ёсць у Беларусі: народнага артыста, ордэны і медалі. Я ніколі агрэсіўна не выступаў, але затое ў 1990 годзе, як мне паведамілі, я быў першым ў Беларусі, хто падаў заяву на выхад з партыі. На тытульным аркушы маёй апошняй 15-й сімфоніі словы Рэйгана: «Імперыя зла».
На 17 кастрычніка ў Белдзяржфілярмоніі плянаваўся сьвяточны канцэрт у гонар юбілею Дзьмітрыя Смольскага, які цяпер, відавочна, стане мэмарыяльным. Сярод іншага кампазітар збіраўся ўзнавіць Сімфонію №9 для электрагітары, дзе галоўную партыю выконвае ягоны сын Віктар.
Поўнае інтэрв’ю з Дзмітрыем Смольскім, запісанае з кампазітарам з нагоды ягонага 80-годдзя, слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя