Памёр літаратуразнавец і гісторык Адам Мальдзіс
Сёння ў Менску на 90-м годзе жыцця памёр Адам Мальдзіс — гісторык беларускай літаратуры, пісьменнік, журналіст.
Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў в. Расолы, Астравецкага раёна. Ён — доктар філалагічных навук, аўтар унікальных даследаванняў старабеларускай літаратуры.
Адам Мальдзіс скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. У 1962–1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны. Як паведамляюць у суполцы беларускіх пісьменнікаў, месца і час развітання з Адамам Мальдзісам пакуль удакладняюцца.
Фота: nlb.by
