Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі
Памёр мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г. І. Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі. Яму было 79 гадоў.
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.
Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). З 1975 г. — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belta.by
