Памёр народны майстар Мікалай Тарасюк



Пра гэта на старонцы ў фэйсбуку паведаміла загадчыца аддзелу традыцыйнай культуры Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко. Яна доўгі час сябравала і апекавалася Мікалаем Тарасюком, часта наведвала яго ў Стойлах, дзе ён жыў і трымаў музей “Успаміны Бацькаўшчыны”. Сумнай звестцы пра смерць майстра папярэднічала навіна пра інсульт і пнеўманію.

Пахаванне Мікалая Тарасюка пройдзе 16 студзеня. А 9.30 раніцы адбудзецца развітанне з ім у Стойлах, у 11.30 – адпяванне ў Мікалаеўскай царкве вёскі Вяжное. Пахаваюць дзеда Тарасюка таксама ў Вяжном, побач з жонкай.

Мікалай Тарасюк – гэта сусветна прызнаны майстар-разьбяр, які цягам многіх год выконваў скульптурныя кампазіцыі на тэму вясковага жыцця і гэтым увекавечыў вёску мінулага стагоддзя. Наіўная манера выканання скульптур не перашкаджала захапляцца імі нават адукаваным мастакам, бо ў работах Тарасюка заўсёды прысутнічала яркая індывідуальнасць, гумар, народная філасофія ў ацэнцы той ці іншай з’явы.

Фільм студыі „Беларусьфільм” пра народнага майстра Мікалая Тарасюка (2011).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота by.holiday.by