Памёр паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі



Ад каронавірусу ў Менску на 68-м годзе жыцця памёр паэт, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікола Мятліцкі. 

Мікола Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, з 1983 года – рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У 2002 – 2014 гадах  быў галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”.

Выдаў зборнікі вершаў “Абеліск у жыце” (1980), “Мой дзень зямны” (1985), “Ружа вятроў” (1987), “Шлях чалавечы” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Бабчын” (1996), “Жыцця глыбінныя віры” (2001), “Замкнёны дом” (2005), “На беразе маім” (2010), “Цяпло буслінага крыла” (2010), “Чалавек падымае неба” (2012), “Мой боль вырастае да зор” (2016), “Прысутнасць” (2017), “Бяссмертнік” (2019), “Існасць” (2020) і іншыя, а таксама шэраг кніг паэтычных перакладаў з літаратур народаў свету.

Беларускае Радыё Рацыя