Памёр сатырык Міхаіл Жванецкі



Пісьменнік-сатырык Міхаіл Жванецкі памёр ва ўзросце 86 гадоў, паведамляюць «Адкрытыя медыя» са спасылкай на яго прадстаўніка Алега Сташкевіча. Сябры сатырыка пацвердзілі «Дожджу» гэтую інфармацыю.

Міхаіл Жванецкі нарадзіўся 6 сакавіка 1934 гады ў Адэсе.  На сатырычнай сцэне з 1960-х гадоў. Ён пісаў маналогі і мініяцюры, з якімі выступаў на сцэне і тэлебачанні. Жванецкі – аўтар зборнікаў «Мая Адэса», «Год за два», а таксама пяцітомнага «Збору твораў».

У кастрычніку 2020 года стала вядома, што сатырык завяршыў канцэртную дзейнасць. Яго прадстаўнік Алег Сташкевіч казаў, што Жванецкі «адчувае сябе пажылым чалавекам».

Міхаіл Жванецкі – народны артыст Расеі і народны артыст Украіны.

meduza.io

Фота news.liga.net