Памёр стваральнік мульцікаў пра ката Леапольда, які нарадзіўся ў Беластоку



Рэжысёр анімацыйных карцін Анатоль Рэзнікаў, які ствараў мультфільмы пра ката Леапольда памёр на 78-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла кінакрытык Сусана Альперына, перадае БелТА.

«Мне патэлефанавалі сябры з Германіі, там знаходзіўся Рэзнікаў, якія сябруюць з яго сям’ёй, і паведамілі гэтую сумную навіну», — сказала Сусана Альперына.

У 1970 годзе Анатоль Рэзнікаў прыйшоў на цэнтральнае тэлебачанне, у творчае аб’яднанне «Экран». Вядомасць рэжысёру прынеслі мультфільм «Раз каўбой, два каўбой» і серыя фільмаў пра прыгоды ката Леапольда па сцэнарах Аркадзя Хайта. Усяго на яго рахунку больш за сорак мультфільмаў.

Анатоль Ізраілевіч Рэзнікаў нарадзіўся 20 снежня 1940 г. у Беластоку, які тады ўваходзіў у склад БССР.