Памёр заснавальнік музея Першай сусветнай, мастак Барыс Цітовіч



Пра гэта нам паведамілі сябры Барыса Барысавіча.

Не стала мастака раніцай 20 кастрычніка.

Барыс Цітовіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года. Працаваў ў станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі.

Ён вядомы як стваральнік мемарыяльнага комплексу памяці ахвяраў Першай сусветнай вайны ў Заброддзі, на Вілейшчыне.

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Скарыны.

rh.by