Памерла літаратуразнаўца Ала Сямёнава



На 85-ым годзе жыцця памерла Ала (Альбіна) Сямёнава – беларуская журналістка, літаратуразнаўца і крытык. Як паведамляюць сваякі спачылай, прычынай смерці стаў інфаркт.

Ала Сямёнава нарадзілася 9 жніўня 1938 г. у г. Усць-Бальшарэцк Камчацкай вобл. У 1944 г. пераехала з сям’ёй на радзіму ў Наваградак. Скончыла філфак БДУ. Працавала ў выдавецтвах „Навука і тэхніка”, „Мастацкая літаратура”, часопісе „Нёман”. Сябра Саюза Пісьменнікаў з 1982 г.

Аўтарка кніг:

Гарачы след таленту (1979)
Слова сапраўднага лад (1986)
Святло загадкі (1995)
Таямніцы пакутны колер (2004)
і інш.

З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступала з 1966 г. 

Развітанне адбудзецца ў нядзелю 20 лютага ў Менску па адрасе Кульман 33а з 14 да 15 гадзін. Пахаванне пройдзе на могілках у Калодзішчах.

[manual_related_posts]