„Партызан-рок” у Беластоку
Вялікі супольны канцэрт пад назвай „Партызан-рок” адбудзецца 28 кастрычніка ў Беластоку.
На сцэне лядовага палацу Dzieciuki (Гародня) выступяць на адной сцэне з легендарным польскім гуртом Kult.
Пра будучы канцэрт кажа музыка гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў:
— Для нас гэты канцэрт адметны тым, што мы будзем граць з сапраўднай легендай польскага року, за Казікам Сташэўскім, з ягоным асноўным гуртом Kult. Для мяне, як для чалавека, які усё жыццё пражыў у Гародні, гэта адзін са слупоў не толькі польскага року, але ўвогуле тых гуртоў, якія ў пэўным сэнсе склалі мой светапогляд. Магчыма для звычайнага аматара рок-музыкі з Беларусі польскія гурты не настолькі вядомыя як для гарадзенцаў, але я б раіў абавязкова звярнуць увагу на гэты гурт.
Алесь Дзянісаў распавёў пра будучую праграму гурта Dzieciuki на фэсце „Партызан-рок”:
— Гэта ў асноўным будуць старыя песні, бо у нас такая канцэпцыя, каб не свяціць новыя песні і працаваць над імі. Прагучыць частка тых песень, якія ўжо засвечаны. Абавязкова прагучыць „Дудар” — тая песня, якая наўрад ці ўвойдзе ў альбом, але яна ўвайшла ў гэтую зборку „Нерасстраляная паэзія”.
Пачатак канцэрта „Партызан – рок” 28 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Лядовым Палацы Lodowisko BOSiR (вул. 11 Лістапада, 28).
Беларускае Радыё Рацыя
