Парыж праз акуляры беларускай літаратуры



“Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры”. Так някідка назваў сваю кнігу пра французскую сталіцу Альгерд Бахарэвіч.

На аўтограф-сесіі якой ў сталічнай “Акадэмкнізе” сабралася нямала прыхільнікаў яго творчасці.

Гаворыць аўтар:

“Бэзавы і чорны” – гэта радок з Пімена Панчанкі. Так ён звяртаецца да Парыжа. У гэтай кніжцы ёсць раздзел, прысвечаны Пімену Панчанку. Увогуле, як адчувалі сябе беларускія пісьменнікі ў Парыжы, – гэта адна з галоўных тэмаў гэтай кнігі. Лепш за ўсіх пачуваўся ў Парыжы Рыгор Барадулін. Ён адзіны не плакаў па беларускіх бярозках. Яму было ў Парыжы добра. А калі вярнуўся, то напісаў: “Выходзіць з мяне Парыж, як градусы з самагону”.    

Кніга Альгерда Бахарэвіча сталася плёнам яго трохмесячнага знаходжання ў Парыжы па французскай стыпендыі, звязанай з перакладам аднаго з яго раманаў на французскую мову. Аднак там знайшоўся час і на новую кнігу.  

[Not a valid template] 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара