Паселішча крывічоў можа з’явіцца на Глыбоччыне
Зрабіць рэканструкцыю паселішча крывічоў і распрацаваць паганскі маршрут з капішчам плануе ў Глыбоцкім раёне спажывецкі кааператыў “Велесаў шлях”. Ён утварыўся некалькі месяцаў таму, у яго ўвайшлі 7 аграсядзіб Глыбоцкага раёна.
Па словах кіраўніка кааператыва Аляксандра Цвіркі, аб’яднаўшыся разам, лягчэй перажыць гэты нялёгкі ў эканамічным плане час.
– Кааператыў дазволіў нам больш супрацоўнічаць і дапамагаць адзін аднаму. Ёсць пэўныя планы на будучыню. Мы хочам зрабіць экскурсійны маршрут. Вельмі цікавы. У аснове будзе паганская тэматыка. Мы будзем рабіць капішча. Знайшлі ўжо месца, дамаўляемся. Будзем рабіць рэканструкцыю крывіцкага пасялення: будзе некалькі хацін, частакол. Можна будзе паглядзець, як яны жылі, чым займаліся. Каб можна было зрабіць гістарычны ўрок і для дзяцей, і для дарослых.
Асноўны акцэнт спажывецкі кааператыў “Велесаў шлях” робіць на экалагічны адпачынак і экалагічнае харчаванне. А таксама на яднанне чалавека з прыродай і знаёмства з гісторыяй роднага краю.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
