Паштоўкі Сняжаны Віцецкай



У кнігарнях Беларусі з’явіліся новыя прыгожыя беларускія паштоўкі. У аснову паштовак ляглі арыгінальныя творы гарадзенскай мастачкі Сняжаны Віцецкай. Мастачка нарадзілася ў Гародні, скончыла Гарадзенскія каледж мастацтваў і ўніверсітэт імя Янкі Купалы. З’яўляецца сябрам Саюза мастакоў Беларусі і Таварыства польскіх мастакоў пры ZPB.

Сняжана Віцецкая стварае непаўторныя жаночыя вобразы з каларытам мінулых эпох. Але і мужчынскія вобразы прысутнічаюць на яе творах, як, напрыклад, на адной з паштовак створаны партрэт Кастуся Каліноўскага з юным і сталым паўстанцамі і «Мужыцкай праўдай»… Кожная з паштовак выйшла накладам 500 штук. Вось некалькі паштовак з гэтай калекцыі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя