Патрыятычныя пано на мурах беларускіх гарадоў
На сценах мураваных дамоў беларускіх гарадоў за апошнія 10 год з’явіліся патрыятычныя пано. Такія выявы на мурах безумоўна спрыяюць фармаванню нацыянальнага і лакальнага гонару, прывабліваюць увагу турыстаў і надаюць дадатковы шарм канкрэтным месцам.
Калыска беларускай дзяржаўнасці Полацк вітае гасцей адной з даўніх выяваў гораду.
Стараецца не адставаць і першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага – Наваградак.
У Смаргоні на адным з жылых дамоў ушанавалі легендарнага Мацея Бурачка з ягоным актуальным запаветам.
А ў Шчучыне да Дня беларускага пісьменства выявай нацыянальнага першадрукара пару гадоў таму ўпрыгожылі будынак школы.
У беларускіх гарадах такіх выяваў павінна з’яўляцца больш, нацыянальных герояў, выдатных асобаў і адметных падзей у нашай гісторыі не бракуе. Так што пытанне толькі – у жаданні і актыўнасці мясцовых уладаў.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара