Павел Аракелян прэзентаваў кліп: «Заўтра я пайду паміраць»
Музыкант напісаў словы і музыку. Анімацыя ад Маргарыты Ціхановіч. Кліп суправаджаецца субцітрамі на англійскай мове.
Заўтра я пайду паміраць Мяне заб’юць наўпрост на вуліцы. Страшна хочацца жыць, але як, калі краіна руйнуецца.
Заўтра я пайду паміраць, мяне знішчаць стрэлам у патыліцу Ці проста нагамі заб’юць Не хочацца так, але прыйдзецца.
Заўтра з маіх братоў Ваўкі будуць здзекавацца шэрыя, Закатуюць маіх бацькоў, Бо яны супраць слабых — смелыя.
Заўтра маіх сясцёр Груганоў будзе гвалціць процьмішча. А што застанецца пасля? Бесумненна, спаляць у вогнішчы.
Заўтра я пайду паміраць. Мяне заб’юць наўпрост на вуліцы. Страшна хочацца жыць, але як, калі Айчына руйнуецца.
Заўтра я пайду паміраць Памру, як выпадзе карта. Але можа быць тады У краіне наступіць пазаўтра.
Але можа быць тады У маёй краіне наступіць пазаўтра.
Летась, 7 лістапада, пасля выступу ў Малінаўцы Павел Аракелян быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак.