Павел Белавус: Амаль не спім, вырашаем пытанні са сцэнай і выступоўцамі



Канкрэтны сцэнарый святкавання Дня Волі ў Менску абрастае чуткамі.

Пра тое, што чакае менчукоў на святочным канцэрце каля Опернага тэатра, распавядае адзін з арганізатараў імпрэзы Павел Белавус:

– Амаль не спім і рыхтуем усе пытанні са сцэнай, з абсталяваннем, гукам, выступоўцамі. Вельмі шмат імпрэз адбываецца і ў абласных гарадах. І не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Вольскі, на жаль, будзе ў Беластоку, але ўжо ў сераду будзе прэм’ера яго песні, напісанай адмыслова да 100-годдзя БНР. Таму ён будзе, так бы мовіць, у такім віртуальным фармаце на свяце.  Будуць у нас вялікія экраны стаяць вакол сцэны. Апублікуем і агучым там відэазварот ад яго.

Павел Белавус прадстаўляе „Арт Сядзбу”, ён адзін з тых, хто рыхтуе ў сталіцы святочны канцэрт у гонар 100-годдзя абвяшчэння БНР.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара