Павел Каралёў: У гэтых падмурках схаваная беларуская гісторыя



У менскім парку Янкі Купалы яшчэ захоўваецца шмат артэфактаў, якія звязаныя з такімі вядомымі людзьмі ў беларускай гісторыі як браты Луцкевічы, Змітрок Бядуля, Янка Купала і іншыя. Аднак план рэканструкцыі парку не прадугледжваў ніякіх раскопак і даследаванняў на месцы.

Пра гэта шкадуе вядучы навуковы супрацоўнік літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралёў:

– Я скіраваў ліст у Мінкульт, каб нармальна паставіліся да гэтых падмуркаў. Бо тут ёсць, дакладна дзе яны капалі, лазні Плаўскага, гэта былі адны з самых першых грамадскіх лазняў у Менску, і падмуркі дамоў Луцкевічаў. Тыя падмуркі, якія навуковы кіраўнік праекта Уладзімір Вырастак на плане абазначыў, што гэта падмуркі дамоў Луцкевічаў, тыя падмуркі яны ўпрытык абыйшлі. У сэнсе гэта такі пэўны поспех.

Паўлу Каралёву ўдалося ўратаваць некалькі важных артэфактаў ад вывазу іх на сметнік.

– З самых цікавых знаходак – колбы, відавочна, не проста медыцынскі посуд, нейкі ўрач гэтыя колбы трымаў у сябе дома. І ўлічваючы, што гэта знойдзена каля падмуркаў дамоў Луцкевічаў, то адразу думка ўзнікае, што гэта магчыма колбы Стэфана Луцкевіча, трэцяга брата, і ён аказваў дапамогу – уратоўваў жыццё Янкі Купалы, які рабіў спробу самагубства.

Тое, што падмуркі засталіся амаль нечапанымі ўсё ж пакідае надзею на будучыню, што іх удасца даследаваць з дапамогай вучоных.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фотаздымкі з Фэйсбука Паўла Каралёва.