Павел Севярынец заспяваў у падтрымку свайго раману



Сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец збірае грошы на выданне сваёй кнігі “Беларусалім”.

У сваім фэйсбуку ён выклаў відэа, дзяе спявае песню пра грошы на матыў „Дарагія мае масквічы” з „Народнага альбому” і адзначае, што гэта яго спеўны дэбют.

– Напісаў для радзімы раман, рамантычны, містычны, харошы і чакаю на ваш краўдфанд, бо патрэбны, як водзіцца, грошы. Вы паверце, пісаў не пургу, дапісаў усё па турмах і ссылках, а вось выдаць без вас не магу, паглядзіце пра гэта спасылку. Вы заходзіце на талаку – сам раман і прызы за ахвяру, памажыце сябры мужыку, памажыце ісполніцца марам.

На  платформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на выданне першай кнігі рамана сустаршыні БХД Паўла Севярынца пад назвай „Беларусалім”. Першая кніга рамана аб’ёмам 450 старонак называецца „Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацак. Гэты раман ён пісаў 12 гадоў у асноўным у высылках, на сутках і ў амерыканцы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя