„Пажарка – прытулак для самотнага музыкі”



„Пажарка – прытулак для самотнага музыкі” – кніжка Валянціна Дубатоўкі можа стаць адной з найбольш прыдатных кніжак для чытання ў дарозе. Гарадзенскі пісьменнік напісаў гэтыя лірычна-хуліганскія нататкі ў прозе, як успамін пра свае прыгоды ў часы перабудовы.

Кніга пераносіць чытача ў часы маладосці пісьменніка. Кажа аўтар Валянцін Дубатоўка:

– Кніжка гэтая незвычайная і вельмі падобна да тых кніг, да тых твораў, якія я рабіў да гэтага часу. Сёння няма такіх кніг, якія можна захапіць з сабой у дарогу і проста ад душы пачытаць, ад душы адпачыць і пэўна нешта для сябе ўзяць з таго матэрыялу, які вы прагортваеце. У першую чаргу гэта для чытача, для яго душы, для яго вясёлага настрою. 

Кніга выйшла ў серыі „Кнігарня пісьменніка” пры фінансавай падтрымцы аднаго з герояў. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня