Пазнавальныя кнігі для ўсёй сям’і



Гэта маляўнічыя вызначальнікі дрэваў для маленькіх і вялікіх чытачоў. А таксама невялікія гісторыі пра сямейныя каштоўнасці : пра пошукі кагосьці роднага, пра цёплыя стасункі з бацькамі, пра каханне, спагаду, пра любоў да тых, каго ўжо няма з намі.

Выданне книг можна падтрымаць тут.

„Хто расце ў парку” – кніга пра парастак, які шукае, да каго ён падобны. Парастак знаёміцца з 10 дрэвамі, дазнаецца, як яны выглядаюць, якое ў іх лісце, кветкі, кара і плады, як гуляюць з імі дзеці і ў якіх мэтах выкарыстоўваюць дарослыя. Урэшце парастак знаходзіць сваё дрэва, і разумее, што шчасце – гэта „знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага да цябе”

«Наша мова шчыра характарызуе нас як сталую нацыю са сваім светапоглядам і менталітэтам, адлюстроўвае досвед, каштоўнасці, традыцыі беларускага народа. Яна з’яўляецца важнай прыметай этнічнай самасвядомасці беларусаў і істотным падмуркам дзяржаўнасці», — падкрэсліў міністр.

„Хто расце ў садзе” – кніга пра салоўку, які ўвесну прыляцеў у стары сад і шукае, дзе пабудаваць сабе гняздзечка. Гняздзечка, якое мае нагадваць салоўку пра яго бацькоў, бо тады і спеў ягоны будзе найпрыгажэйшым. Гэта кніга пра насельнікаў старога саду – садовыя дрэвы і кусты, чыя квецень упрыгожвае кожную старонкі кнігі. А таксама пра людзей, якія пасадзілі і даглядаюць гэты сад – дзядулю, бабулю і ўнучку. Пра клопат і любоў, якія не паміраюць, нават калі нехта з сям’і адлятае на нябёсы.

Што цікавага ў гэтых кнігах? – красамоўныя малюнкі, нездарма гэтыя кнігі называюць кнігамі-карцінкамі. – батанічныя апісанні, якія зацікавяць як дзяцей, так і дарослых. Ці ведаеце вы які малюнак на кары дуба? а якія навобмацак лісткі вішні? а пад якімі дрэвамі жывуць зялёныя вожыкі? – падказкі, як гуляць з лісцем і пладамі дрэваў. І гэта, дарэчы, выдатная нагода для дарослых узгадаць сваё дзяцінства і свае гульні – невялікі аб’ём тэксту не дасць занудзіцца самым маленькім слухачам – вялікі шрыфт, зручны для чытачоў-пачаткоўцаў – тэма сямейных стасункаў, вельмі цёпла і далікатна раскрытая: хто мы, да каго падобныя, што дае нам падтрымка бацькоў, як праяўляецца клопат і любоў, ці прысутнічае родны чалавек у нашым жыцці пасля сваёй смерці

кожная кніга – гэта запрашэнне ў падарожжа :

  • на блізкія адлегласці, бо іх можна браць з сабой на шпацыр каля дома
  • і на далёкія, бо ў кожнай кнізе сустракаецца 1 незвычайная расліна ( гінкга ў „Хто расце ў парку” і айва ў „Хто расце ў садзе”). Каб з імі пазнаёміцца, давядзецца выправіцца ў сапраўднае падарожжа, напрыклад, у Батанічны сад

Кніга „Хто расце ў парку” увайшла ў міжнародны спіс Белыя вароны ( White Ravens) 2016, куды заносяць дзіцячыя кнігі, якія маюць сусветнае значэнне. А таксама яна прызнаная лепшай украінскай кнігай для дзяцей у намінацыі „Проза для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту”, паводле „Рэйтынга крытыка 2016”.

Аўтары кнігі: Кацярына Міхаліцына, Аксана Була. Перакладчыца: Наталля Зенька.