Пераможцу „Заспявай-6” назавуць на фінальным канцэрце



21 сакавіка ў клубе Berlin на фінальным канцэрце «Заспявай» будзе названы пераможца конкурсу, які атрымае прыз памерам у 1500 BYN.

На перамогу ў шостым сезоне конкурса маладых выканаўцаў, які праводзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» прэтэндуюць чацвёра выканаўцаў – Lear, PyLai, Marya Chaprasava x Kirill Danshin, «юность». Усе яны прайшлі перадпраслухоўванне і адбор журы, паўдзельнічалі ў адукацыйнай сесіі і майстар-класах ментараў конкурсу ды стварылі конкурсныя песні на словы сучасных беларускіх паэтаў.

21 сакавіка кожны з фіналістаў зайграе свой жывы сэт у менскім клубе Berlin, а пры канцы вечара будзе агучана імя пераможцы конкурсу, які атрымае 1500 BYN на рэалізацыю сваіх творчых задумаў. У хуткім часе кожная з конкурсных песень будзе прэзентаваная ў якасці сінглу на вядучых лічбавых пляцоўках. 

Уваход на канцэрт  бясплатны (за ахвяраванне) паводле папярэдняй рэгістрацыі.

budzma.by