Першая прэзентацыя «Верасня» у Слоніме



У  суботу, 11 кастрычніка, у Слоніме беларускія пісьменнікі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк і Сяргей Чыгрын прэзентавалі літаратурна-мастацкі часопіс для моладзі “Верасень”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Прэзентацыі адбыліся ў сярэдніх школах № 4 і № 8.

Рэдактар часопіса Эдуард Акулін распавёў слонімцам пра “Верасень”, праспяваў некалькі сваіх песень, асабліва спадабалася ўсім песня пра Янку Купалу. Вучні і настаўнікі экспромтам вывучылі прыпеў песні і дапамагалі барду спяваць, а некаторыя вучня проста ўсталі і стоячы гучна выконвалі: Янка Купала, Янка Купала, Янка Купала ідзе…

Чыталі свае творы і адказвалі на пытанні прысутных Леанід Дранько-Майсюк і Сяргей Чыгрын. Да гэтай сустрэчы настаўнікі школ падрыхтавалі спецыяльныя мультымедыйныя прэзентацыі пра творчасць беларускіх літаратараў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара