Першы кліп “Людзі на балоце” зрабілі на вершы Алеся Чобата



Гарадзенскі гурт “Людзі на балоце стварыў свой першы кліп. Словамі для песні гэтага кліпа стаў верш сляпога паэта са Скідаля Алеся Чобата “Турма”.

А рэжысёрам кліпа стаў гарадзенскі журналіст і аператар Валера Руселікchobat-dsc_0120

Пра аўтарскую задумку і гісторыю стварэння кліпа распавядае лідар гурта “Людзі на балоце” гарадзенскі музыка і журналіст Алесь Дзянісаў:

 – Галоўны герой у нас Алесь Чобат, які вандруе па Гародні, сустракае розных людзей. І ўсе гэтыя людзі невыпадковыя. Сярод іх Юры Сідзянеўскі, які доўга дапамагае Чобату, едзіць да яго, набывае ежу, бо як вядома паэт сляпы і жыве небагата. У кліпе Вася ў нас з’яўляецца, нібыта ён музыка вулічны, ён сапраўды часам грае на вуліцы. Потым паэт сустракае мяне – я падыходжу, Чобат хоча прыпаліць, я прыпальваю, мы крыху размаўляем і я сыходжу. 

Па словах Алеся Дзянісава ўжо складзены амаль цэлы альбом песень на словы Алеся Чобата.

А чорна-белы кліп на верш “Турма” у хуткім часе пасля мантажу павінен з’явіцца ў інтэрнэце.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота budzma.by