Першым лаўрэатам прэміі Абдзіраловіча стаў Валянцін Акудовіч



9 кастрычніка адбылося заснаванне і адначасова вызначэнне першага лаўрэата новай прэміі, – Прэміі Абдзіраловіча, якая прысуджаецца за „беларускае мысленне”.

Заснавальнікамі выступаюць вядомыя беларускія філосафы, мысляры, інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Міхаіл Баярын, Тацяна Вадалажская, Ірына Дубянецкая, Максім Жбанкоў, Уладзімір Мацкевіч, Пётр Рудкоўскі, Тацяна Шчытцова.

Фундатар прэміі сп-ня Ала Орса-Рамана (ЗША).

Першым лаўрэатам прэміі стаў Валянцін Акудовіч – за выбітны ўнёсак у беларускае мысленне, адвагу і захопленасць, за вернасць пакліканням і абавязкам інтэлектуала.

Беларускае Радыё Рацыя