Песні Вушацкага краю гучалі ў памяць пра Барадуліна



Песні Вушацкага краю гучалі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў памяць пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. 24-га лютага яму споўнілася б 80 гадоў. Адмыслова да юбілею падрыхтавалі праграму народных песняў Вушаччыны – тых самых, якія праз усё жыццё натхнялі народнага паэта:

– Усё сваё свядомае творчае жыццё ён прадстаўляў родныя Вушачы і напэўна дзякуючы яму, можа быць толькі яму, Вушачы назаўсёды застануцца не шэраговым райцэнтрам у Беларусі.

У пачатку лютага грамадскае аб’яднанне „Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна са Згуртаваннем беларусаў свету „Бацькаўшчына” аб’явілі збор сродкаў на ўстаноўку помніка Рыгору Барадуліну. Праект помніка распрацаваны скульптарам Мікалаем Байрачным, яго ўхвалілі сваякі паэта. Помнік плануецца ўстанавіць на магіле паэта гэтай вясной.

belapan.by