“Песня жыцця” Міхася Рагалевіча



У Менску ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава “Песня жыцця” мастака Міхася Рагалевіча, які пайшоў у лепшы свет у 2010-м годзе.

Гаворыць мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская:

 Большую частку экспазіцыі складае калекцыя “Прыёрбанка”. Яны зразумелі каштоўнасць мастака, набылі больш за сотню графічных і жывапісных твораў. І дзякуючы гэтаму яны не разбрыліся. Таксама пяць-шэсць беларускіх калекцыянераў, якія зразумелі, што трэба арыентавацца на беларускае, таксама набылі і захавалі ягоныя творы. Такім чынам, мы можам поўнавартасна сёння пасля смерці мастака прадстаўляць яго творчасць.

Міхась Рагалевіч, які сам паходзіў з сям’і рэпрэсаваных, быў першым з беларускіх мастакоў, хто ўвёў у публічную прастору тэму сталінскіх рэпрэсій.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск