“Песняй славім Цябе, Божа”



Прэзентацыя зборніка песень глыбоцкай кампазітаркі Ганны Шакола адбылася ў Глыбокім. У касцёле Святой Тройцы прайшоў канцэрт з удзелам Ганны і хору “Ave Maria”. Яны выканалі песні, якія напісала самадзейная кампазітарка на словы мясцовых паэтаў – Віталя Гарановіча, Марыі Ючкавіч і Алены Пажогі.

Як кажа Ганна Шакола, музыка да песень у яе пачала складацца толькі тады, калі яна прыняла сакрамэнт бежмавання ў касцёле пад новым імем.

– Я сабе выбрала імя Цыцылія, і пасля гэтага ўсё пачалося, менавіта пасля сакрамэнту бежмавання. Святая Цыцылія – апякунка духоўнай музыкі і хароў, таму я лічу, што яна мяне натхніла, дапамагла ў напісанні песень.

У зборнік “Песняй славім Цябе, Божа” ўвайшло больш за трыццаць песень. Усе яны прысвечаныя Хрысту, Маці Божай, святым, пілігрымам ды значным рэлігійным святам.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі