П’есу “Дабрабыт” прадставілі ў Берасці



Мерапрыемства прайшло ў творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” і сабрала некалькі дзясяткаў гледачоў. Рэжысёр Анастасія Дзядзішчава адзначыла, што адна з задач мерапрыемства —  папулярызацыя беларускай драматургіі:

– Гэта адбывалася чытка ў межах аднаго праекта, які праходзіць зараз у Беларусі, які прысвечаны сучаснай беларускай драматургіі, папулярызацыі нашай драматургіі. Каб людзі даведаліся, што ў нас яна ёсць, што ў нас ёсць маладыя аўтары, драматургі. Яшчэ істотна, што гэта былі аўтары-жанчыны.

Адразу пасля прагляду п’есы гледачы мелі магчымасць прыняць удзел у дыскусіі разам з акторамі — абмяркоўвалася як іх гульня, так і ў цэлым сюжэт пастаноўкі.

П’есу Марыі Бялькевіч „Дабрабыт” сёлета паставіў Беларускі свабодны тэатр. Рэжысёр спектакля – Юлія Шаўчук.

Беларускае Радыё Рацыя