Пінск рыхтуецца адзначыць 85-годдзе Рышарда Капусцінскага



2017 год на Піншчыне насычаны вялікай колькасцю гістарычных падзеяў, якія маюць значэнне не толькі для рэгіёна ці Беларусі. Юбілейны год у Пінску пачнецца з адзначэння 85-годдзя знанага польскага журналіста і пісьменніка Рышарда Капусцінскага. “Кароль рэпартажу”, як пры жыцці называлі Капусцінскага, нарадзіўся ў Пінску 4 сакавіка 1932 года і да Другой сусветнай вайны жыў тут з бацькамі.

Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што журналіст не хаваў эмоцый, калі прыехаў у родны горад праз дзесяцігоддзі:

–  Калі ён прыехаў у Пінск ужо ў сталым узросце, калі ён убачыў мясцовых людзей, а зусім мала хто перажыў гэтыя савецкія ссылкі і рэспрэсіі, калі ён убачыў знаёмых – ён заплакаў.

kapuscinski

Рышард Капусцінскі не толькі захаваў памяць пра родны Пінск, але і адзначыў яго ў сваіх творах, успамінах, збіраў розную інфармацыю пра горад дзяцінства.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя