Пісьменніку Уладзіміру Някляеву споўнілася 75 гадоў



„Святкаваць не выпадае, бо палова тых, каго хацеў бы запрасіць на свята, у турме. Сябры (музыкі, акторы) прапанавалі ўсё ж неяк адзначыць юбілей.

Сыграць каля сцен Крэўскага замка, дзе бегала маё дзяцінства, спектакль па нядаўна напісанай драме “Ягайла”, улады не дазволілі. І зусім не таму, што некалі Ягайла прадаў Вялікую Літву за ўладу. Тым не менш юбілей адзначыў, дапісаўшы пад яго раман “Гэй Бэн Гіном”. Гэта мой самому сабе на 75 гадоў падарунак. Што яшчэ трэба чалавеку, сэнс жыцця якога ў словах? Словы, мова – не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго”, — напісаў Уладзімір Някляеў у сваім Фэйсбук.