Пластылінавы жывапіс Жанны Верхавец



У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава мастачкі з Пружанаў Жанны Верхавец. Выстава гэта незвычайная. На суд дзятлаўчан пружанская мастачка выставіла свой пластылінавы жывапіс. Усе карціны мастачкі зроблены з пластыліну. Гледзячы на адлюстраваныя пейзажы, яркія кветкі, ілюстрацыі да дзіцячых твораў, ніколі і не падумаеш, што матэрыялам для творчасці мастачкі з’яўляецца звычайцны пластылін. Але ў руках таленавітай Жанны Верхавец пластылін ператвараецца ў мастацтва, у цуд, на які хочацца глядзець і радавацца.

Выстава ў Дзятлаўскім музеі мастачкі працягнецца да 29 верасня. А юныя наведвальнікі выставы нават могуць атрымаць майстар-клас па пластылінаграфіі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава

Фота аўтара