Полацак пачаў святкаваць Дні беларускага пісьменства



У Полацку пачаліся мерапрыемствы Дзён беларускага пісьменства.

1-3 верасня ў старажытным горадзе святкуюць адразу тры святы: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, Дзень пісьменства і 1155-годдзе горада. І калі гандлёвыя шэрагі толькі-толькі разгортваюцца на вуліцах горада, а галоўная сцэна мантуецца, то на астатніх шматлікіх пляцоўках святкаванне ўжо пачалося.

Палачан і гасцей горада захапіў калейдаскоп розных праектаў: ​​тэатральна-гістарычныя паказы; канцэртныя праграмы; майстар-класы; флэш-мобы; вернісажы, выставы і фотагалерэі пад адкрытым небам; конкурсы; выступы калектываў мастацкай самадзейнасці.

Урачыстае адкрыццё Дзён пісьменства абудзецца заўтра на галоўнай плошчы горада – пляцы Свабоды.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы