Польшча за бесцань набыла сусветна вядомую калекцыю карцін



Міністэрства культуры Польшчы набыло сусветна вядомую калекцыю карцін, у якой, у ліку іншых, ёсць працы Леанарда да Вінчы і Рэмбранта.

Усяго ў так званай калекцыі князёў Чартарыйскіх, якая знаходзіцца ў Кракаве, налічваецца каля 86 тысяч экспанатаў. Акрамя твораў мастацтва яна ўключае ў сябе каля 250 тысяч розных гістарычных дакументаў і кніг.

Калекцыя набыта ўрадам краіны за суму 100 млн еўра (105 млн даляраў), хоць яе кошт ацэньваецца прыкладна ў 2 млрд еўра.

Цяперашні ўладальнік калекцыі Адам Караль Чартарыйскі заявіў, што такім чынам робіць свайго роду ахвяраванне на карысць дзяржавы. Гэтую калекцыю ў 1801 годзе пачала збіраць Ізабэла Чартарыйская. Самым значным экспанатам з’яўляецца знакамітая карціна Леанарда да Вінчы „Дама з гарнастаем”, на якой намаляваная юная міланская прыгажуня Чэчылія Галерані.

_93176539_gettyimages-121951169

Яна была фаварыткай герцага Людовіка Сфорцы, якога пры двары называлі белым гарнастаем. Таму мастак і вырашыў адлюстраваць дзяўчыну менавіта з гэтай  жывёлай.

Карціна была напісана ў 1490 годзе. Гэта адзінае палатно працы Леанарда да Вінчы, якое знаходзіцца ў Польшчы.

bbc.com