„Польскае кіно online”: стужка Монікі Ёрдан-Младзянкоўскай “Жалезны мост” 



Фільм рэжысёркі Монікі Ёрдан-Младзянкоўскай “Жалезны мост” у праекце Польскага інстытута ў Менску – „Польскае кіно online”, які знаёміць беларускіх гледачоў з навінкамі і класікай польскага кінематографа.

Распавядае кінакрытык Антон Сідарэнка:

“Жалезны мост” – кіно мужчынскае, мужчынскага свету, які паступова знікае з вялікага экрану. Кінематаграфісты ўсё часцей здымаюць фільмы там, дзе офісы, месцы, дзе мужчына з жанчынай працуюць нароўных. Шахта, безумоўна, – гэта мужчынская справа, і гэтая стужка “Жалезны мост” вылучаецца менавіта тым, што яе можна лічыць такім выключэннем з правіл, з тэм, якія таксама існуюць у сучасным кіно, у польскім кіно.

Прэм’ерныя паказы праекту Польскае кіно online можна глядзець штопятніцы на сайце Польскага інстытута ў Менску. Пасля кінастужкі будуць дасяжныя для вольнага прагляду цягам яшчэ двух дзён. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск