Польская архітэктура – на выставе ў Менску



30 лістапада а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”, якая падрыхтавана Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Фондам “Цэнтр Архітэктуры” і Польскім Інстытутам у Менску.

31 кастрычніка а 11:00 адбудзецца лекцыя “Польская архітэктура ў Беларусі” гісторыка архітэктуры, дацэнта Акадэміі.

Назва выставы “Вечнасць і момант” натхнёная прамовай Леха Немаеўскага (1894-1952), вядомага польскага архітэктара, прапагандыста мадэрнізму, а таксама пільнага даследчыка польскай старажытнай архітэктуры. Словы Немаеўскага трапна акрэсліваюць патэнцыял і стабільнасць незалежнай Другой Польскай Рэспублікі, а таксама той кароткі перыяд, калі ўвасаблялася амбіцыйнае бачанне сучаснай, дынамічнай дзяржавы. Высокая планка польскай архітэктуры перыяду 1918-1939 – гэта не толькі інавацыйныя, высокатэхналагічныя будынкі, але і ўнікальная рэкламная стратэгія, якая выкарыстоўвала макеты, фотаздымкі і фотамантаж. Выбар аб’ектаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца падсумаваннем спосабаў прэзентацыі дзяржавы, адроджанай пасля 123 гадоў няволі, з гледзішча мадэрнісцкай архітэктуры. Бо нельга казаць аб архітэктуры міжваеннага дваццацігоддзя без яе фатаграфічнай дакументацыі, выкананай найлепшымі польскімі фатографамі. Будаўнічае мастацтва не існуе без урбаністыкі, а добрая ўрбаністыка – гэта, у сваю чаргу, сучасная эканоміка. Сабраныя ў экспазіцыі прыклады толькі ў некаторай ступені даюць уяўленне пра архітэктурную тапаграфію Другой Польскай Рэспублікі, і гэта ўсяго некалькі кропак на густа запоўненай архімапе. Уверцюра да сімфоніі наватарскіх ідэй і паспяхова рэалізаваных далёкасяжных планаў.

Выстава працуе да  12 лістапада 2018 года

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Час працы: 11.00-19.00.

Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак

Уваход вольны