Польская кухня па-беларуску



Адной з апошніх імпрэзаў на XXV-й Менскай міжнароднай кніжнай выставе была прэзентацыя перакладу кнігі Яанны Фургаліньскай „Польская кухня. Адчуй смак традыцый”.

Гаворыць выдавец Андрэй Янушкевіч:

– Я ўвогуле спачатку думаў, што гэта коміксы. Усё зразумела, першы крок, другі крок, усё паказана на малюнках. Шмат якія стравы тут традыцыйныя, таму знаёмыя і блізкія нам, беларусам. Праз гэтую кнігу прасочваецца культурная повязь польскага і беларускага народаў. Палякі любяць халаднік і рассольнік, і мы вельмі любім.

Беларускае выданне польскай кулінарнай кнігі выйшла дзякуючы ініцыятыве Польскага Інстытута ў Менску. Прэзентацыя суправаджалася дэгустацыяй адпаведных страваў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск