Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску



Помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску, перадае БЕЛТА. Бронзавы манумент устанавілі ля цэнтральнага ўваходу ў Свята-Духаў кафедральны сабор. Экзарх усяе Беларусі. Філарэт бласлаўляе жыхароў Менска Крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай. 

Над стварэннем манумента працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за трыццаць гадоў. Пры ім у Беларусі былі адроджаныя гістарычныя епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, Па благаславенні Патрыяршага Экзарха адноўленая святыня Беларусі ‒ Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

У сярэдзіне снежня 2020 года Патрыяршы Экзарх быў шпіталізаваны. Ён памёр у бальніцы 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця.