Пошук і эксперымент пад назвай „Прастора ў скульптуры”



У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адкрылася канцэптуальная выстава, якая мае назву „Прастора ў скульптуры”. Аўтар канцэпцыі і куратар выставы мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн, якая ўзначальвае некамэрцыйную канцэптуальную галерэю „Брама”.

У экспазіцыі выставы адмысловая аб’ёмная графіка – сілуэтная, канцэптуальная, канструктыўная скульптура, выкананая ў розных матэрыялах – метал, шкло, тэкстыль, дрэва, кераміка.

Удзельнікі – беларускія і замежныя аўтары ўсіх відаў пластычнага мастацтва, каму цікавыя прафесійныя пошукі і эксперыменты.

Адкрыццё выставы ператварылася ў адмысловую дзею, дзе гучалі вершы і песні, нават выконваліся адмысловыя танцавальныя нумары.

Прагучала таксама шмат цёплых словаў у адрас куратара выставы Ларысы Фінкельштэйн, якую адарылі дзясяткамі букетаў кветак.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя