Пра Слонім пісалі газеты “Кавказ” і “Сібірскае жыццё”



Газета “Кавказ” выдавалася ў Тыфлісе (Тбілісі) з 1846 года. На яе старонкі траплялі інфармацыі і са Слоніма, найперш тыя, якія былі звязаныя з чыгункай і рухам цягнікоў. У 1884 годзе “Каўказ” паведамляў, што там “пяты дзень мяце моцная завіруха. Месцамі снег заваліў будынкі да дахаў. Рух цягнікоў, якія выйшлі з Менску на Берасце, былі спынены і затрыманыя на 19 гадзін”. А газета “Сібірскае жыццё” у 1906 годзе паведамляла: “У Слоніме на возе быў знойдзены друкарскі станок, 20 рэвальвераў, 500 патронаў, кінжалы, дзве бомбы, пяць выбуховых рэчаў і начынне для бомбаў. Затрыманы адзін, двое ўцяклі…”. Пра ўсё гэта чытачы даведаюцца, калі прачытаюць лютаўскі нумар “Слонімскага краю” – краязнаўчае электроннае выданне, якое рэдагуе Сяргей Ёрш.

Свежы нумар на сваіх старонках паведамляе шмат цікавага і арыгінальнага  з жыцця Пуслоўскіх, пра вёску Вішава і ваколіцы, пра тое, як выглядала Шчара ў Слоніме да пабудовы канала Агінскага, пра забойства альбярцінскага паліцэйскага пачатку ХХ стагоддзя, пра малавядомых слонімцаў Арона Гольдберга і Рыгора Арленку…

Ранейшыя нумары “Слонімскага краю” і свежы нумар чытайце тут.

Беларускае Радыё Рацыя