Пра слонімскіх зэгармістраў
З артыкула пра футбол у Слоніме ў міжваенны час пачынаецца свежы лістападаўскі нумар краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”.
Багата ў нумары матэрыялаў, прысвечаных слонімцам, лёс якіх у ХХ стагоддзі закінуў у розныя куткі свету. Напрыклад, Іван Бішкірэвіч і Марыя Кузякіна жылі ў Манчжурыі, Канстанцін Сіларовіч – у Кранштаце. Лёсы іх невядомыя.
Распавядае “Слонімскі край” пра расейскі драгунскі полк, які дыслацыраваўся ў Слоніме ў XVIII стагоддзі, пра доктара Франца Пучкоўскага (1775-1838), пра Антонія Раўбо, які друкаваў у Слоніме фальшывыя даляры, пра гісторыі ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы з канца XV стагоддзя да 1939 года, пра Слонімшчыну на старонках газеты “Гродзенскія губернскія ведамасці” у 1905 годзе.
Змяшчае краязнаўчае выданне і пра слонімскіх зэгармістраў XVI- пачатку ХХ стагоддзяў. Зэгармістры — гэта гадзіннікавых спраў майстры. Пра іх ды іншыя цікавыя гісторыка-краязнаўчыя факты Слонімскай зямлі і яе людзей больш падрабязна – у свежым нумары “Слонімскага краю”. З ім і ранейшымі нумарамі выдання можна пазнаёміцца тут: https://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=54061
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
