Праблема з атрыманнем віз для беларусаў застаецца актуальнай



Музыка гурта “Разбітае Сэрца Пацана” Павел Гарадніцкі сутыкнуўся з такой складанасцю. Артыст пэўны час не мог патрапіць з Брытаніі ў Польшчу на дабрачынны канцэрт. Як вырашылася сітуацыя, распавядае Павел Гарадніцкі.

– Даволі складана было вырвацца з Брытаніі і даехаць у Польшчы, таму што я чакаў брытанскую візу, мы падаліся на гадавую брытанскую працоўную візу са «Свабодным тэатрам». Паскораную, якая цягам 24 гадзін павінна была быць. Але там усё зацягнулася. І мы чакалі-чакалі да апошняга. Калі ўжо зразумеў, што не магу больш чакаць, я паехаў без візы. І потым мне прыйшло пісьмо, што вашыя візы гатовыя, і другія людзі забралі іх замест мяне.

Тым не менш Павел здолеў патрапіць у Польшчу ў патрэбны тэрмін і выступіць на дабрачынным канцэрце “Help Ukraine”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]