Прадстаўнік Беларусі выступіць на „Еўрабачанні-2020” у першым паўфінале



Прадстаўнік Беларусі выступіць у першай частцы першага паўфіналу міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце конкурсу.

Такія вынікі жараб’ёўкі, праведзенай у Ратэрдаме. Таксама 12 мая на сцэну выйдуць прадстаўнікі Паўночнай Македоніі, Літвы, Швецыі, Славеніі, Аўстраліі, Ірландыі, Расеі, Нарвегіі, Кіпра, Харватыі, Азербайджана, Мальты, Ізраіля, Украіны, Румыніі і Бельгіі.

У другім паўфінале, 14 мая, будуць выступаць прадстаўнікі Аўстрыі, Малдовы, Польшчы, Сан-Марына, Сербіі, Ісландыі, Чэхіі, Грэцыі, Эстоніі, Даніі, Балгарыі, Швейцарыі, Фінляндыі, Арменіі, Латвіі, Грузіі, Партугаліі і Албаніі.

У ратушы Ратэрдама таксама адбылася сімвалічная перадача ключоў конкурсу ад мінулагодняга арганізатара Тэль-Авіва цяперашняму гаспадару песеннага спаборніцтва.

У Беларусі фіналісты нацадбору на «Еўрабачанне-2020» былі вызначаны 27 студзеня. На фінішную прамую выйшлі: Настасся Гламозда («Burning again»), Дарʼя Хмяльніцкая («On Fire»), AURA («Барані сваё»), VAL («Да вiдна»), Анжаліка Пушнова («True Love»), NAPOLI («Dоnʼt let me down»), Саша Захарык («Rocky Road»), КейСі («Chili Pepper»), Ян Яраш («Fire»), Настасся Развадоўская («Hello»), CHAKRAS («La-ley-la»), Настасся Малашкевіч («Invisible»).

Фінальны гала-канцэрт нацадбору адбудзецца 28 лютага. Тэлегледачоў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» чакае шоу, у час якога можна будзе разам з аўтарытэтным журы прагаласаваць за ўпадабанага выканаўцу. Фіналіст, які набярэ ў суме найбольшую колькасць глядацкіх і экспертных галасоў, будзе ўдастоены права прадстаўляць краіну на 65-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Ратэрдаме (Нідэрланды).

БелТА

[manual_related_posts]