“Кропка Ка” прэзентуе альбом “Добразол” у менскім клубе TNT



Альбом, нашаптаны Гародняю. Праект “Кропка Ка”, пераможца мінулага фэсту “Басовішча”, рыхтуецца прэзентаваць свой новы альбом у Менску. Кружэлка атрымала імя “Добразол”.

Гаворыць асноўны аўтар і стваральнік праекту, гарадзенец Яўген Кучмейна:

– Калі не выступаць, то запіс, сам працэс запісу – гэта проста такая мастурбацыя. Трэба выступаць пастаянна. Гэта як выйсці ў бой. Гэта свята, гэта выпрабаванне, гэта самарэалізацыя. Кожны раз праходзіць гэтую самарэалізацыю, як касманаўт – павінен у космас ляцець, музыка – павінен выступаць перад людзьмі.

Прэзентацыя альбома “Добразол” пройдзе ў менскім клубе TNT у бліжэйшую нядзелю, 12 лютага.

Пачатак а 18-ай гадзіне.

Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя